Вакаваць ’быць вольным, незанятым’ (Нас.). Укр. вакувати ’тс’. З польск. wakować ’тс’ < лац. vacare (Булыка, Запазыч., 55; Кюнэ, Poln., 112; Брукнер, 599; Рудніцкі, 1, 296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)