Туне́ц ‘вялікая драпежная прамысловая рыба, Thunnus thynnus L.’ (ТСБМ), ‘рыба Thunnus vulgaris’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр. ту́нець, туне́ць, рус. туне́ц, польск. tuńczyk, н.-луж. tunowa ryba, чэш. tuňak, славац. tuniak, славен. tún, túna, харв. tȕna, tûn, серб. ту̏њ, ту̀ња, макед. туна, туњ, балг. тон ‘тс’. Агульнаславянскае, запазычана праз ням. Thun(fisch), якое з італ. tonno < нар.-лац. thunnus, а апошняе са ст.-грэч. νύννος ‘тс’ < ст.-яўр. tannī́n ‘марская пачвара’ (Фасмер, 4, 121; Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 676). Сной₂ (791) услед за Фрыскам (1, 694) і Клюге₂₂ (729) ст.-грэч. νύννος выводзіць з нейкай старой міжземнаморскай мовы, магчыма, з фінікійскай, прыводзячы для параўнання ст.-яўр. (гл. вышэй) і араб. tinnīn ‘вялікая рыба’. Паводле Скока (3, 523), гэта далмацінска-раманскі рэлікт лац. thynnus, thunnus, які стаў балканскім італьянізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)