Тэлефо́н ‘апарат для перадачы і прыёму галасавых паведамленняў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Еўрапеізм, распаўсюдзіўся разам з вынаходствам першапачаткова з франц.téléphone (1834 г.), пазней праз англ.telephone (з 1880 г.), утвораны з грэч.τῆλε (гл. тэле-) і φωνή ‘гук, голас’ (Арол, 4, 57). Сюды ж тэлефанава́ць ‘гаварыць праз тэлефон’ (Некр. і Байк.), разм. тэлефо́ніць ‘тс’ (ТСБМ).