Табе́, Д. і М. скл. займенніка ты (гл.), Тв. скл. табо́ю/табо́й (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. тобѣ, тобе (Карскі, 2- 3, 191), tobie, tebe (Хроніка Быхаўца). Параўн. укр. тобі́, польск. tobie, чэш. tobě, стараж.-рус. тобѣ, што на фоне рус. тебе́, в.-луж. tebi, н.-луж. tebje, славац. tebe, славен. tebi, серб.-харв. тѐби, балг. те́бе, макед. тебе, ст.-слав. тебѣ ’тс’ (гл. цябе) разглядаюцца як другасныя формы, узнікшыя па аналогіі з формамі Тв. скл. адз. л. у якасці паўночнаславянскай інавацыі, гл. Цітка, Kronika, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)