Су́дна ’плавальны сродак’, ’вядро’ (ТСБМ), судно́ ’пасудзіна’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян., Мат. Гом., Касп., Бяльк.), ’карабель’ (Сл. ПЗБ), ’вымя ў каровы’ (віц., Жыв. св.), ст.-бел. судно ’лодка, карабель’ (XV ст., КГС). Рус. су́дно ’судна; пасудзіна’, смал. ’вымя ў каровы’, ст.-рус. судьно ’судна; лодка’. Дэрыват з суф. ‑н‑ ад суд (гл. суды). Фасмер (3, 796) слова ў значэнні ’судна, лодка’ параўноўвае з франц. vaisseau ’карабель’ ад лац. vasscellum ’маленькая пасудзіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)