Стрып ‘верх даху, месца, дзе сходзяцца скаты, вільчык, жолаб’ (Шушк.). Фанетычны варыянт да строп 2 (гл.). Сюды ж стрыплёўкі ‘чарацінкі ў страсе, напоўненыя сумессю мёду і пылку (наношваюць нейкія адзіночныя пчолы для сваіх лічынак’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)