Струкава́ты іран. ‘кучаравы’ (Янк. Мат., Сцяшк., Варл.), струкаве́нь ‘тс’ (Янк. Мат.). Да струк 1; да семантыкі параўн. стручны (гл.), першаснае значэнне, відаць, з ‘вялікай колькасцю валасоў’, або ‘з валасамі, скручанымі як струкі’. Але параўн. польск. strąki na głowie ‘лохмы, космы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)