◎ Прышпіндэ́рыць ’прышыць’ (нясвіж., Жд. 1). Хутчэй за ўсё з рус. пришпандорить ’моцна прырабіць, прымацаваць; моцна і акуратна прышыць’, якое да шпандыр ’шавецкае прыстасаванне’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)