◎ Прыцяцё́хацца (прыцяцёхыцца) ’стаміцца’ (Бяльк.). Відаць, да гукапераймальнага (імітатыўнага) цяцёх‑цяцёх (гл.), што перадае ўражанне замаруджанага руху.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)