Пра́жка ’спражка’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ. Сл. Брэс., Шатал., Ян.). Рус., укр. пря́жка, славен. préga ’засцежка’. Дэрыват з суф. ‑ка ад праслав. *pręgǫ, *pręgti (гл. запрэгці, упрэгці і г. д.); параўн. Фасмер (3, 394). Гл. таксама спра́жка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)