По́рткі мн. л. ’штаны, летнія штаны’, ’нагавіцы з саматканага сукна’, ’гаці’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.; гродз., зах.-мін., ДАБМ, к. 326; Мал., Малч., Касп., Сл. ПЗБ, Ласт.), ’кальсоны’ (Мат. Гом.), ст.-бел. порты ’шаты, адзенне’: и подрал мордохаи порты свои (Альтбаўэр, 159), поръты ’назва для сподніх палатняных штаноў’ (Сл. Скар.), рус. портки ’тс’, польск. portki, porciaki, porty, portasy ’мужчынскія звычайныя штаны’, ’шырокія штаны’, ’абы-якія мужыцкія штаны’, ’шляхецкія штаны мясцовага крою, у адрозненні ад замежных’, ’два камлі дрэва з аднаго кораня, вілы’, ’сцёгны нагі’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад порт 2 (гл.); адсюль, хутчэй за ўсё, цюрк. pyrty ’зношанае, парванае адзенне, лахманы, шмаццё’. Аг.-польск. portki лічыцца запазычаннем з усх.-слав., бо замест *partki Банькоўскі (2, 706) адзначае з’яўленне польск. portki ў XVI–XVIII стст. Мабыць, порты, порткі ў першасным значэнні ’сшытыя два кавалкі порта без дадатковага крою’ з выразнай анатацыяй ’простае адзенне’, ’адзенне простага чалавека’, параўн. рус. дыял. по́рты/порты́ ’сшытае палатно, сшыты порт’, ’шматы’, польск. portka ’доўгі і вузкі мяшэчак, падобны да калашыны’: pszenica w portkach.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)