Пілю́ля ’лякарства, спрасаванае ў форме галачкі’ (ТСБМ). З рус. пилю́ля, якое з франц. pilule (Фасмер, 3, 262) < лац. pilula ’шарык’, ’мячык’ < pila ’мячык’, ’клубок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)