Перга́мент ’апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходніцтва паперы’, ст.-бел. паркгаминъ, паргаминъ, парк(г)аменъ, перкгаминъ, поркгаминъ (1395 г.). Са ст.-польск. pargamin, pergamin (Булыка, Лекс. запазыч., 59), якія праз ст.-в.-ням. pergamin ці лац. pergamēntum са ст.-грэч. περγαμνός — прыметнік ад назвы горада Πέργαμον у Малой Азіі, дзе упершыню спецыяльна апрацаваная скура была выкарыстана ў якасці пісчага матэрыялу (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 235).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)