Нарыхтава́ць ’падрыхтаваць’ (Нас., ТСБМ), нарухтава́ць ’тс’ (Гарэц.), нарыхтава́цца ’падрыхтавацца’ (Нас., Сл. ПЗБ), нарухтава́цца ’падрыхтавацца і чакаць толькі моманту, каб пачаць’ (Мядзв.). Гл. рыхтава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)