Меха́нік, меха́ник ’спецыяліст па механіцы’ (ТСБМ, Некр.). З польск. mechanik (Кюнэ, Poln., 77), якое з лац. mechanikus ’тс’ < ст.-грэч. μηχανικός ’умелы, вынаходнік’ < μηχανή ’машына’, ’выдумка’, ’хітрасць’, ’асадная машына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)