Мака́рам у выразе такім макарам, любым макарам і г. д. ’спосабам’ (ТСБМ). Запазычана з рус. таким макаром ’такім чынам, спосабам’. Далей няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)