Лугава́ць ’адбельваць пражу’ (Інстр. 2), ’адбельваць на лузе’ (Сцяшк. Сл.), луговаць ’выбельваць лугам’ (ТС), лугова́ты ’парыць палатно ці пражу ў шчолаку’ (Уладз., Сл. Брэс.). Укр. вилуго́вувати, польск., ługować, н.-луж. ługowaś, в.-луж. łukować, чэш. louhovati, славац. lúhovať. Адназоўнікавае ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑ova‑ti (Слаўскі, 6, 300; Слаўскі, SP, 1, 48). Да луг 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)