Леманта́р, лемэнта́р, ліманта́р, лемэнтарык ’буквар’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. lamentarz < elementarz < лац. elementārius ’які адносіцца да пачаткаў’ (Слаўскі, 4, 38–39; Кюнэ, Poln., 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)