Ляксаваны ’начышчаны да бляску’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). З ваксаваць, якое з ва́кса 1 (гл.) пры ад’ідэацыі ляксава́ць ’ачышчаць кішэчнік’, ’мець панос’ (гл. ля́кса).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)