◎ Кны́пус ’той, каго прырода абдзяліла ростам’ (Нар. лекс.). Магчыма, запазычанне з ням. Knirps ’карапуз, малыш’. Калі гэта так, слова падвяргалася лацінізацыі ў бурсацкай мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)