Кла́няцца ’рабіць паклоны’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Сержп. Пр., Др.-Падб.). Укр. кланятися, рус. кланяться ’тс’, ст.-слав. кланѧти сѧ, балг. кланям се, серб.-харв. кла̏њати се, славен. klȃnjati se, польск. kłaniać się, чэш. klaněti, славац. klaňať ’тс’. Прасл. klanjati — ітэратыў ад kloniti. Гл. кланіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)