Ды́мніца, назва расліны (БРС) = рус. дымя́нка; таксама ’курная хата’ (Касп.), ’дымаход, ляжак’ (Бяльк.). Утварэнне прасл. характару суфіксам *‑ica ад прыметніка *dymьnъ (*dymьnica; агляд форм і семантыкі ў слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 203–204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)