Дава́льны: дав. скл. Параўн. укр. дава́льний (відмінок). Аналагічным утварэннем з’яўляецца і рус. да́тельный (падеж). Калька грэч. або лац. назвы. Для рус. мовы Фасмер (1, 485) лічыць зыходным лац. casus dativus, якое калькуе грэч. δοτική (πτῶσις). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 17), у рус. мове гэта запазычанне са ст.-слав. мовы, дзе сустракаецца ў перакладзе Граматыкі Іаана Дамаскіна, які зрабіў Іаан, экзарх балгарскі (дательный). У ст.-слав. мове дательныи з грэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)