Блёкат расліна блёкат чорны, Hyoscyamus niger L.’ (Кіс., Шат., Касп., Нас., Бяльк., Шн., Бейл., Сцяшк. МГ, БРС, Янк. БП, Гарэц.), блёкот, ’тс’ (Маш., 135), блёкат ’высокі бур’ян’ (Мядзв.); таксама ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (Кіс.). Укр. бле́кіт, бле́кот, блекота ’тс’, таксама ’Aethusa; Cicuta’. Рус. блёкот, блекота́, польск. blekot, чэш. дыял. blekot ’Aethusa’, славац. bľakot. Паводле Махэка (Махэк, Jména rostl., 160; Махэк₂, 56), звязана з гукапераймальным дзеясловам тыпу blekotati (расліна вельмі ядавітая і выклікае галюцынацыі з бяссэнсавым балбатаннем). Іншая версія (Праабражэнскі, 1, 28–29; Рудніцкі, 144): да і.-е. *bhleik‑ і да т. п. ’ззяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)