Бардо́ ’бардовы колер; віно’. Рус., укр. бордо́. Запазычанне з франц. мовы (бел., укр. праз рус.): франц. bordeaux ’віно з Бардо’ (ад назвы мясцовасці Bordeaux). Адсюль пазней утварылася назва колеру. Фасмер, 1, 193; Шанскі, 1, Б, 166–167. Франц. слова вядомае і ў іншых еўрап. мовах (і як назва колеру): ням. bordeaux, ісп. bordó, італ. bordò, венг. bordó. Гл. яшчэ MESz, 1, 344.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)