Бала́ст. Рус. балла́ст, укр. бала́ст. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Першакрыніца — гал. ballast або н.-ням. ballast. Гл. Фасмер, 1, 117. Крыху іначай Шанскі, 1, Б, 21 (< гал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)