та́барышча

1. Месца, дзе стаяла войска; качэўе цыганоў; бойкае месца (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж та́бар (БРС).

2. Выган, паша (Краснап. Бяльк.).

ур. Та́барышча (месца, дзе стаяў лагер Пятра I у 1708 годзе) каля в. Лясная Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)