ЯСКО́ЛКА, вагавінка (Cerastium),

род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 3 віды Я.: звычайная (C. holosteoides), палявая (C. arvense), пяцітычынкавая (C. semidecandrum). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог, у пасевах. Інтрадукаваны Я.: альпійская (C. alpinum), Біберштэйна (C. biebersteinii), буйнакветная (C. grandiflorum), лямцавая (C. tomentosum), пурпурная (C. purpurescens).

Адна- і шматгадовыя травяністыя, пераважна апушаныя расліны выш. да 40 см. Сцёблы сцелістыя. Лісце суцэльнае, ланцэтападобнае. Кветкі белыя, сабраныя ў паўпарасонік, радзей адзіночныя. Плод — каробачка. Дэкар. расліны, некат. — пустазелле.

Ясколка: 1 — звычайная; 2 — альпійская; 3 — Біберштэйна.

т. 18, кн. 1, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)