ЯРШЭ́ВІЧЫ,

вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл. на р. Яршоўка. Цэнтр сельсавета. За 25 км на ПдУ ад Валожына, 50 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Аляхновічы, каля аўтамаб. дарогі Мінск—Валожын (2 км). 131 ж., 62 двары (2003). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — 2 царквы: канец 18 ст.; 2-я пал. 19 ст. За 600 м на ПдУ ад вёскі гарадзішча.

т. 18, кн. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)