ЯРМО́ЛЕНКА Анатоль Іванавіч (н. 15.11.1947, г. Казацін Вінніцкай вобл., Украіна),
бел. эстрадны спявак (лірычны тэнар). Нар.арт. Беларусі (1993). Засл. дз. Рэспублікі Крым (2000). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1976). З 1974 маст. кіраўнік і вядучы саліст творчага аб’яднання «Студыя «Сябры» (гл.«Сябры»). Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Яго выкананню ўласцівы яркая індывідуальнасць, сцэнічная прывабнасць. Першы выканаў многія папулярныя песні бел. і рас. кампазітараў (А.Іванова, І.Лучанка, М.Сацуры, Э.Ханка і інш.). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.