ЯРМО́ЛАВА Марыя Мікалаеўна (15.7.1853, Масква — 12.3.1928),
расійская актрыса. Нар.арт. Рэспублікі (1920). Герой Працы (1924). Вучылася ў Маскоўскім тэатр. вучылішчы. З 1871 у трупе Малога т-ра. Вызначалася моцным сцэн. тэмпераментам і фантазіяй, трагедыйна-гераічным талентам. Стварыла галерэю т.зв. ярмолаўскіх жанчын, пераважна сваіх сучасніц. Лепшыя ролі ў п’есах А.Астроўскага: Кацярына («Навальніца»), Негіна («Таленты і паклоннікі»), Ларыса («Беспасажніца»), Тугіна («Апошняя ахвяра»), Кручыніна («Без віны вінаватыя»); а таксама Лаўрэнсія («Авечая крыніца» Лопэ дэ Вэгі), Іаанна, Марыя Сцюарт («Арлеанская дзева», «Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Біянка, Афелія, лэдзі Макбет («Утаймаванне свавольніцы», «Гамлет», «Лэдзі Макбет» У.Шэкспіра), Маргарыта («Фауст» І.Гётэ), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава) і інш.