ЯРА́НГА,

пераноснае жыллё ў некат. народаў паўн.-ўсх. Сібіры. Круглае ў плане, з драўлянага каркаса з конусападобным дахам, крытае шкурамі. Унутры кубічны полаг з аленевых шкур — жылое памяшканне, якое ацяпляецца і асвятляецца тлушчавай лямпай, па-за полагам — кладоўка. Выкарыстоўваецца ў побыце аленегадоўчых брыгад.

т. 18, кн. 1, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)