ЯРАМЕ́НКА Васіль Сяргеевіч (1.11.1895, с. Рогінцы Раменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 6.3.1976),
украінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1954). Скончыў тэатр. студыю ў г. Рамны (1921). З 1922 адзін з заснавальнікаў і акцёр Укр. т-ра імя М.Занькавецкай (з 1944 у Львове). Яго мастацтва вылучалася сцэн. тэмпераментам, абаяннем, праўдзівасцю пачуццяў. Сярод роляў: Назар («Назар Стадоля» Т.Шаўчэнкі), Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі), Іван Свічка («Вяселле Свічкі» І.Качаргі), Гараднічы, Тарас («Рэвізор», «Тарас Бульба» М.Гогаля), Яга, кароль Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Кошкін («Любоў Яравая» К.Транёва), Петрушэнка («На вялікую зямлю» А.Хіжняка) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.:
Мельничук-Лучко Л. В.С.Яременко: Нар. артист СССР Киев, 1960.
т. 18, кн. 1, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)