ЯПО́НЦЫ (саманазва ніхандзін),

народ, асн. насельніцтва Японіі. Агульная колькасць 125,6 млн. чал. (1995). Гавораць на японскай мове. Вернікі пераважна сінтаісты і будысты, ёсць хрысціяне і паслядоўнікі сінкрэтычных культаў.

т. 18, кн. 1, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)