Я́НСКІ,

пазасістэмная адзінка спектральнай шчыльнасці патоку выпрамянення. Названа імем амер. вучонага К.​Янскага. Абазначаецца Ян. 1 Ян =10​−26 Вт/(м²Гц). Выкарыстоўваецца ў радыёастраноміі.

т. 18, кн. 1, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)