рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Янка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 105 км². Пачынаецца за 700 м на ПдУ ад в. Дамашы, вусце за 7 км на У ад в. Дуброўка. Цячэ ў межах зах.ч. Полацкай нізіны па забалочанай лясістай мясцовасці. Рэчышча каналізаванае.