вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., каля паўн. берага воз. Сялява. Цэнтр сельсавета. За 50 км на Пн ад г. Крупкі, 170 км ад Мінска, 54 км ад чыг. ст. Крупкі. 118 ж., 49 двароў (2003). Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.