ЯМПІ́ЛАЎ Баўдоржа (Баў) Базаравіч (15.9.1916, с. Булак, Бурація — 1989),
расійскі і бурацкі кампазітар. Нар. арт. СССР (1983). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Свярдлоўскую кансерваторыю (1941). У 1943—56 маст. кіраўнік Бурацкай філармоніі. Асноўнае месца ў творчасці займаюць оперы, балеты і сімф. творы: оперы «Прасвятленне» (паст. 1967), «Цырэмпіл Ранжураў» (паст. 1974), «Мацней за смерць» (паст. 1983); балеты «Прыгажуня Ангара» (з Л.Кніперам, паст. 1959; 2-я рэд. паст. 1972), «Чынгісхан» (паст. 1989); араторыі, кантаты, творы для арк., для фп.; рамансы, песні і інш. У 1962—79 і з 1983 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Бураціі, з 1968 сакратар Саюза кампазітараў Расіі. Дзярж. прэмія Бураціі 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Літ.:
Куницын О. Бау Ямпилов... 2 изд. М., 1986.
т. 18, кн. 1, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)