школа жывапісу Японіі. Пачала складвацца ў 10—11 ст. Мела на мэце выпрацоўку нац. стылю ў жывапісе ў адрозненне ад кара-э (з яп. — кітайскі жывапіс) — школы, якая развівалася пад уплывам кіт. мастацтва. Я.-э ўласцівы сюжэты сярэдневяковых яп. аповесцей, раманаў, дзённікаў на скрутках, гіст. і легендарныя сцэны з арыстакратычнага жыцця. Творы вылучаюцца прыёмамі паралельнай перспектывы, выразным спалучэннем дакладных сілуэтаў, яркіх колеравых плям, украпваннем залатых і сярэбраных блішчынак, арнаментальнымі формамі аблокаў. Росквіту дасягнула ў 12—14 ст. у скрутках-эмакі «Гэндзі Манагатары», «Сігісан Энгі», «Бандайнагон Экатоба», «Цёдзю Гіга» і інш. Сярод мастакоў — Ф.Набудзане, Ф.Таканобу (абодва 12—13 ст.), Ф.Такаёсі (2-я пал. 12 ст.).
Да арт.Ямата-э. Фрагмент скрутка, які ілюструе аповесць «Гэндзі Манагатары». Каля 12 ст.