ЯЛЕ́НЯ-ГУ́РА (Jelenia Góra),
горад на ПдЗ Польшчы, у Дольнашлёнскім ваяводстве. 93,6 тыс. ж. (1998). Трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка, вытв-сць драўніннай масы і віскозы, аптычнага і маст. шкла, фармацэўтычная, баваўняная, швейная.
т. 18, кн. 1, с. 260
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)