Я́ЛАМІЦА (Jalomita),

рака ў Румыніі, левы прыток р. Дунай. Даўж. 414 км, пл. бас. 8,9 тыс. км². Пачынаецца ў Паўд. Карпатах, цячэ па Ніжнедунайскай раўніне. Асн. прыток — р. Прахава (левы). Веснавое разводдзе, асобныя летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады каля 40 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС. На Я. — гарады Тыргавіштэ, Слабазія.

т. 18, кн. 1, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)