ЯКУБО́ВІЧ Леанід Яўгенавіч (21.3.1948, в. Радкава Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 8.6.1970),

бел. паэт. Вучыўся ў БДУ. Працаваў на Салігорскім калійным камбінаце (1965—67 і 1969—70), у рэдакцыі раённай газ. «Шахцёр» (1967—69). Друкаваўся з 1965. Вершы ў калект. зб-ках «Рунь» (1970) і «Універсітэт паэтычны» (1971). Аўтар кнігі паэзіі «Я з вамі, вёсны...» (1979). Яго паэзія вызначаецца любоўю да чалавека, адчуваннем уласнай адказнасці перад Радзімай.

т. 18, кн. 1, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)