ЯКУБО́ЎСКІ Міраслаў Віктаравіч (н. 10.1.1938, г. Сквіра Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1987), праф. (1991). Чл.-кар. Агр. АН Беларусі (1994). Скончыў Белацаркоўскі с.-г. ін-т (1961). У 1971—97 і з 2002 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага Нац. АН Беларусі. У 1997—2002 гал. вучоны сакратар Агр. АН Беларусі. Навук. працы па эпізааталогіі, патагенезе, мерах барацьбы і прафілактыцы паразітарных хвароб жывёл; па эканоміцы вет. мерапрыемстваў. Распрацоўвае хіміятэрапеўт. і біял. прэпараты, імунамадулятары.
Тв.:
Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. Мн.,1981 (у сааўт.);
Биологически активные вещества и растения в профилактике паразитозов. Мн.,1986 (разам з І.С.Жарыкавым, С.С.Ліпніцкім);
Паразітарныя і інвазійныя захворванні жывёл. Мн., 1998 (разам з А.І.Ятусевічам, М.П.Карасёвым);
Диагностика, терапия и профилактика паразитарных болезней животных. Мн., 2001 (разам з М.П.Карасёвым).
т. 18, кн. 1, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)