ЯКО́БІ (Jacobi) Карл Густаў Якаб (10.12.1804, г. Патсдам, Германія — 18.2.1851),

нямецкі матэматык, адзін са стваральнікаў тэорыі эліптычных функцый. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1833), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1833), чл. Берлінскай АН (1836). Брат Б.С.Якобі. Скончыў Берлінскі ун-т (1825), дзе і працаваў. У 1829—42 праф. Кёнігсбергскага ун-та. Навук. працы па варыяцыйным вылічэнні, матэм. аналізе, дыферэнцыяльных ураўненнях і тэарэт. механіцы. Увёў функцыянальныя дэтэрмінанты (т. зв. якабіяны), даследаваў клас артаганальных мнагаскладаў (мнагасклады Я.), якія з’яўляюцца абагульненнем мнагаскладаў Лежандра.

Літ.:

Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. М., 1969.

т. 18, кн. 1, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)