ЯЙЦАЖЫВАНАРАДЖЭ́ННЕ,

спосаб узнаўлення патомства жывёламі, пры якім зародак дасягае поўнага развіцця ў яйцы ўнутры матчынага арганізма і вызваляецца ад яйцавых абалонак адразу пасля адкладання яйца. Пры Я. зародак не атрымлівае дадатковых пажыўных рэчываў ад маці, а развіваецца толькі за кошт пажыўных рэчываў яйца. Сярод жывёл Я. ўласціва некат. беспазваночным (напр., кляшчам, скарпіёнам, тлям, з пазваночных — шэрагу рыб і паўзунам (звычайнай гадзюцы, некат. вужам, вераценніцы ломкай, мядзянцы, марскім змеям). Пераходная форма паміж жыванараджэннем і яйцанараджэннем.

т. 18, кн. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)