ЯВО́РСКІ Васіль Іванавіч (10.1.1876, г. Камянец-Падольскі, Украіна — 20.9.1974),
расійскі геолаг, адзін з вядучых даследчыкаў Кузбаса. Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1962). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў горнае вучылішча ў Дамброве (1898) і Пецярб. горны ін-т (1913). З 1913 працаваў у Геал. камітэце (пазней Усесаюзны н.-д. геал. ін-т). Навук. працы па геалогіі вугальных радовішчаў і палеанталогіі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.:
Stromatoporoidea Советского Союза. Ч. 1—5. М., 1955—67.
Літ.:
Мокринский В.В. Василий Иванович Яворский // Сов. геология. 1966. №5.
т. 18, кн. 1, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)