«Я́БЛЫЧКА»,
сцэнічна-бытавы танец. Муз. памер 2/4. Гэмп хуткі. Выконваецца пад папулярныя прыпеўкі «Ох, яблычка, куды ты коцішся...» адным ці двума мужчынамі або масава, весела, з запалам, мае імправізацыйны характар. На Беларусі пашыраны з 1920-х г. Быў папулярны ў час грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Тэксты прыпевак, якія нараджаліся ў народзе, часта былі водгукамі на падзеі, адлюстроўвалі настрой людзей. «Я.» ўвайшло ў матроскую сюіту балета Р.Гліэра «Чырвоны мак».
Л.К.Алексютовіч, Л.С.Мухарынская.
т. 18, кн. 1, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)