вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Баранавічы. Цэнтр Слабадскога с/с і с.-г.вытв. кааператыва. За 10 км на ПнУ ад г. Стоўбцы, 69 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Кучкуны. 286 ж., 87 двароў (2003). Б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.