Ю́Р’ЯН, Юр’янс (Jurjans) Андрэйс (30.9.1856, каля с. Эрглі Маданскага р-на, Латвія — 28.9.1922), латышскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў лат. муз. фалькларыстыкі. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (кл. аргана 1880; кл. кампазіцыі 1881; кл. валторны 1882). Вучань М.Рымскага-Корсакава і Ф.Гаміліуса. У 1882—1916 выкладаў у Харкаўскім муз. вучылішчы. Аўтар першых лат. вак., камерна-інстр. і сімф. твораў: кантата «Айчыне» (1886), сімф. карціна «Вызваленне латышскага народа» (1891); «Элегічны канцэрт» для віяланчэлі з аркестрам (1889) і інш. Гал. дырыжор Лат. пеўчых свят 1888, 1895, 1910. Аўтар муз.-этнагр. працы па лат. нар. музыцы, зборніка нар. песень.
Літ.:
А.Юрьян в музыке и жизни народа. Рига, 1981.
т. 18, кн. 1, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)