ЮНЬКІ́,

вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., на р. Лучайка. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 5 км на У ад горада і чыг. ст. Паставы, 245 км ад Віцебска, на аўтадарозе Паставы—Глыбокае. 329 ж., 142 двары (2003). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 18, кн. 1, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)